Прэс-рэліз
З 5 верасня штодня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" будуць з'яўляцца новыя захапляльныя рэаліці-шоу. Адкрые лінейку праект уласнай вытворчасці медыяхолдынга "Панаехалі 2. Канікулы ўсляпую".
Нагадаем, прэм'ера рэаліці-шоу "Панаехалі" адбылася на тэлеканале "Беларусь 2" у кастрычніку 2015 года. Тады 10 гарадскіх жыхароў 18-27 гадоў, адабраныя падчас кастынгу, трапілі ў экстрэмальныя для іх умовы, дзе іх чакалі розныя выпрабаванні. Падаіць карову, пастрыгчы авечак, узараць поле, сабраць ураджай - маладыя людзі адчулі сапраўдны экстрым вясковага жыцця.
Вынікі медыядаследаванняў пацвердзілі паспяховасць праекта, і ў сезоне 2017-2018 рэаліці-шоу "Панаехалі" вяртаецца на "Беларусь 2". Арганізатары праекта выбралі падчас кастынгу па скайпе 13 найболей яркіх, амбіцыйных, непадобных адно да аднаго маладых людзей з розных куткоў Беларусі.
Блогерам, студэнтам, банкаўскім клеркам, фрылансерам і маркетолагам, а таксама настаўніку, спартсменцы, фатографу і мадэлі давялося прайсці выпрабаванні ў рэальнасці, бо, схаваўшыся пад аватаркай, лёгка выдаваць сябе за каго хочаш. Аўтары праекта ў майстэрні скульптара праверылі наяўнасць пачуцця высокага ў прэтэндэнтаў, у тэлевізійнай студыі выпрабавалі іх медыйнасцю, а ў фотамайстэрні і басейне - крэатывам. Гэтыя заданні прэтэндэнты выконвалі пад кіраўніцтвам таленавітага і харызматычнага вядучага, аднаго з фіналістаў першага сезона "Панаехалі" Дзмітрыя Савіна.
Такім чынам, сфарміравалася дзясятка ўдзельнікаў, якая чакала трапіць на астравы, а сутыкнулася з няпростымі выпрабаваннямі на базе МНС. Гледачы ўбачаць, ці стануць удзельнікі камандай або кожны будзе выжываць у адзіночку і якія якасці яны адкрыюць у сабе.
У першым выпуску "Панаехалі 2. Канікулы ўсляпую", які выйдзе ў эфір 5 верасня ў 13:05, гледачы ўбачаць фінальны кастынг праекта. А далей арганізатары абяцаюць удзельнікам выпрабаванні, да якіх немагчыма падрыхтавацца загадзя…
6 верасня ў 13:00 "Беларусь 2" прапануе тэлегледачам расійскае рэаліці-шоу "Бітва салонаў". Касметолагі, стылісты і іншыя спецыялісты правядуць татальную праверку ў папулярных салонах прыгажосці. Вядучая праграмы пастараецца сумленна ацаніць якасць паслуг салонаў-канкурэнтаў.
7 верасня ў 13:00 "На нажах" (Расія, 2016-2017) сыдуцца кухары стратных рэстаранаў і шэф-кухар Канстанцін Іўлеў. Цярплівы майстар, ён прыедзе і навучыць, як гатаваць, абслугоўваць наведвальнікаў, каб стаць прыстойнай і прыбытковай установай. Але цярпенне майстра не бязмежнае, і ўладальнік цяжкай рукі гатовы сячы з пляча, калі яго не разумеюць з першага раза…
Першы выпуск новага інстаграм-трэвел-серыяла "Лав лав кар" (Украіна, 2017) можна будзе ўбачыць 8 верасня ў 13:10. Чатыры закаханыя пары правераць свае адносіны, адправіўшыся на аўтамабілях у падарожжа ад Будапешта да Венецыі.
У суботу, 9 верасня, у 18:05 адбудзецца прэм'ера шоу "Навучы жонку руліць" (Расія, 2016). Новае рэаліці не толькі пакажа, на што гатовыя жонкі за рулём, каб атрымаць галоўны грашовы прыз, але і на што пойдуць іх мужы, каб падрыхтаваць жонак да іспыту і пры гэтым захаваць добрыя сямейныя адносіны. У кожным выпуску ўдзельнічаюць дзве сямейныя пары. У першы дзень жонкі ездзяць на аўтамабілі праекта па аўтадроме, на другі - выязджаюць у горад. На трэці дзень садзяцца за руль сямейнага аўто. Удзельніцы будуць выконваць заданні вядучых: прыпаркавацца, паехаць на запраўку або памыць машыну, але з кожным разам заданні будуць усё больш складанымі. На чацвёрты дзень удзельніцы здадуць іспыт прафесійнаму аўтагоншчыку Валерыю Шавялёву, які і вызначыць пераможцаў.
Да радасці шматлікіх тэлегледачоў у нядзелі "Беларусь 2" працягне паказ новых сезонаў папулярнага праекта "Бітва экстрасэнсаў".
Тэлеканал "Беларусь 2" запрашае гледачоў сачыць за перыпетыямі рэальнага жыцця ў фармаце шоу і абяцае яшчэ мноства сюрпрызаў у новым тэлевізійным сезоне 2017-2018.












