Для тых, хто бачыць сэрцам, - новы фотапраект тэлеканала "Беларусь 24"

20.04.2018
У Год малой радзімы міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" запускае фотапраект "Я сэрцам бачу" і запрашае ўсіх сваіх гледачоў зірнуць на нашу краіну вачыма фатографаў.

Прэс-рэліз

У Год малой радзімы міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" запускае фотапраект "Я сэрцам бачу" і запрашае ўсіх сваіх гледачоў зірнуць на нашу краіну вачыма фатографаў.

Праект закліканы аб'яднаць майстроў фатаграфіі і фотамастакоў з уласным бачаннем непаўторнасці прыгажосцяў Беларусі, яе багатай прыроднай і культурнай спадчыны, важных падзей, свят і людзей.

Лепшыя працы канал публікуе на сваім афіцыйным сайце belarus24.by ў раздзеле "Аб Беларусі", а самымі яркімі кадрамі дзеліцца ў сацыяльных сетках. З Інтэрнэта праект выйшаў і ў рэальны свет: фатаграфіі дэманструюцца ў галерэях Мінска. На працягу года пройдзе некалькі выстаў, а завершыць праект "Я сэрцам бачу" фінальная экспазіцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі лепшых здымкаў пра нашу краіну.

Першая галерэя прац Ігара Бышнёва пад назвай "Беларусь - некранутая прырода ў цэнтры Еўропы", якая адкрылася ў сакавіку ў Дзень дзікай прыроды, прапанавала ўнікальныя здымкі зуброў, рысяў і драпежных птушак, якіх фатограф паказвае з асаблівым трапятаннем і любоўю. У галерэі "Людзі Беларусі" рэпартажны фатограф Ілья Гелей падзяліўся ўласным бачаннем беларусаў - поўных шчырых эмоцый і пачуццяў, розных прафесій і ўзростаў.

Тэлеканал таксама вітае эксперыменты. У рамках фотапраекта Станіслаў Багдзевіч прапанаваў 3D-галерэю - унікальную магчымасць "прагуляцца" па запаведніках Беларусі. Гэтыя працы ўжо даступныя як на сайце, так і ў Instagram-акаўнце канала @belarus24.

Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" прапануе фатографам далучыцца да праекта "Я сэрцам бачу" і падзяліцца сваёй творчасцю з усёй краінай і светам. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8-017-389-61-46 або з дапамогай электроннай пошты belarus24.tv@yandex.ru.