Дар'я Домрачава ў новым выпуску праграмы "Дзень у вялікім горадзе" на "Беларусь 1"

18.10.2018

Прэс-рэліз

19 кастрычніка ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" вядомая беларуская спартсменка Дар'я Домрачава адкажа на пытанні не толькі вядучых у студыі праекта "Дзень у вялікім горадзе", але і тэлегледачоў жаночага ток-шоу.

Зусім нядаўна госцем тэлекафэ праграмы "Дзень у вялікім горадзе" была вядомая біятланістка Надзея Скардзіна. І вось заўтра зорным госцем праекта стане яе сяброўка па камандзе, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка свету, уладальніца Кубка свету па біятлоне і проста ўзор для пераймання ў шматлікіх жанчын нашай краіны - Дар'я Домрачава.

У канцы кастрычніка яна ўпершыню возьме ўдзел у модным паказе, на якім прадэманструе ўласную калекцыю адзення. У эфіры "Беларусь 1" Дар'я распавядзе пра свой магазін адзення, а таксама вядучыя праекта "Дзень у вялікім горадзе" даведаюцца, чым займаецца знакамітая спартсменка пасля завяршэння кар'еры ў біятлоне, ці не хочацца ёй вярнуцца ў вялікі спорт, бо зусім хутка стартуюць першыя этапы сусветнага Кубка, а таксама як Дар'я разам з Уле-Эйнарам Б’ёрндаленам займаюцца выхаваннем дачкі Ксеніі.

У тэлесезоне 2018-2019 жаночы тэлепраект прапаноўвае гледачам яшчэ больш магчымасцяў для інтэрактыву і самавыяўлення. У кагосьці, магчыма, спраўдзіцца мара, ён напрамую зможа задаць пытанне Дар'і Домрачавай. Дастаткова патэлефанаваць па нумары 8(017) 237 01 86.

Таксама ў выпусках праекта па-ранейшаму можна ўдзельнічаць у конкурсах і розыгрышах, атрымаць кансультацыю кампетэнтных спецыялістаў, напрыклад, азнаёміцца з парадамі прыгажосці ад Наталлі Дзічкоўскай або відэапарадамі дыетолага Святланы Кашыцкай. Больш падрабязную інфармацыю аб праекце можна даведацца на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by і на афіцыйных старонках праграмы ў сацсетках "Інстаграм" і "Фэйсбук".

Нагадаем, што "Дзень у вялікім горадзе" выходзіць у прамым эфіры з аўторка па пятніцу ў 13:35 на тэлеканале "Беларусь 1".

Присоединяйтесь к нам