Прэс-рэліз
Белтэлерадыёкампанія працягвае прымаць заяўкі для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія). Апошні дзень прыёму заявак - 30 чэрвеня.
Нагадаем, арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.
Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" размешчана на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by ў раздзеле "Праекты".
Апроч заявак, на адрас Белтэлерадыёкампаніі паступае вялікая колькасць зваротаў кансультатыўнага характару, якія датычацца тых або іншых пунктаў палажэння. Мы бачым, што актыўнасць нашых патэнцыяльных удзельнікаў даволі высокая, і разлічваем на тое, што канчатковая колькасць бандэроляў будзе не меншай за мінулыя гады. Так, у 2016 годзе да праслухоўвання былі дапушчаныя 45 удзельнікаў, а годам раней - 41 юны выканаўца.
Сёлета да праслухоўвання будуць дапушчаныя ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі адпавядаюць наступным патрабаванням:
- удзел у адборы могуць прыняць юныя выканаўцы, якім на дату правядзення міжнароднага конкурсу павінна быць не меней як 9 і не больш як 14 гадоў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь альбо замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не меней як два з паловай гады;
- у адборы можа ўдзельнічаць песня, якая складаецца з вершаў на беларускай і/або рускай мове з выкарыстаннем замежнай мовы (але не больш за 40 % аб'ёму тэксту) і музыкі, якія не былі камерцыйна рэалізаваныя, а таксама выкананыя публічна да 1 мая 2017 г.
- удзельнік адбору або законны прадстаўнік канкурсанта, які не дасягнуў узросту 14 гадоў, павінен быць адзіным праваўладальнікам песні альбо мець сумеснае права валодання песняй, калі ў адборы прымае ўдзел калектыў выканаўцаў.
Для ўдзелу ў адборачным туры варта каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з пазнакай "На дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017".
Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі - 30 чэрвеня.
Па выніках адборачнага тура, якія будуць падведзеныя не пазней за 7 ліпеня, прафесійнае журы вызначыць ад сямі да дзесяці канкурсантаў для ўдзелу ў фінале, які будзе праведзены не пазней за 16 верасня ў форме гала-канцэрта.
Пераможца нацыянальнага адборачнага тура, які прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2017", вызначаецца па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў.
Усе правы, якія датычацца правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.
Эксклюзіўным вяшчальнікам як нацыянальнага адборачнага тура, так і Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" традыцыйна выступіць тэлеканал "Беларусь 1".
Беларусь удзельнічае ў Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання - з 2003 года. Першай беларускай удзельніцай была Вольга Сацюк. На рахунку нашай краіны - дзве перамогі: у 2005 конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007 - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". На "Еўрабачанні-2016" Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог" заняў 7-е месца.












