Прэс-рэліз
Белтэлерадыёкампанія працягвае прымаць заяўкі для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".
У адпаведнасці з палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" апошні дзень прыёму заявак - 26 снежня 2017 года.
Зыходзячы з ужо наяўных заявак, відавочна, што за права прадстаўляць нашу краіну на прэстыжным тэлевізійным музычным форуме ў Лісабоне (Партугалія) у маі будучага года будуць змагацца як беларускія артысты, так і ўдзельнікі з іншых краін. Як правіла, найбольшая колькасць заявак паступае ў апошнія дні прыёму, у тым ліку ад удзельнікаў адбораў мінулых гадоў.
Да 14 студзеня прафесійнае журы правядзе адкрытае праслухоўванне ўсіх прэтэндэнтаў і вызначыць не больш за 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. Падчас правядзення праслухоўвання на сайце кампаніі www.tvr.by будзе весціся анлайн-трансляцыя.
Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.
Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з пазнакай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".












