31 студзеня завершыцца галасаванне за лепшых спартсменаў, трэнераў і каманду ў адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту".
31 студзеня завершыцца галасаванне за лепшых спартсменаў, трэнераў і каманду ў адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту". Арганізатарамі маштабнага праекта з'яўляюцца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, галасаванне адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту", у якім могуць прыняць удзел усе актыўныя балельшчыкі, стартавала 10 студзеня. Любы, хто цікавіцца спортам, можа выбраць сваіх фаварытаў па выніках двух апошніх гадоў у чатырох намінацыях: "Лепшая каманда", "Лепшы спартсмен", "Лепшая спартсменка" і "Лепшы трэнер".
Магчымасць прыняць удзел у папярэднім галасаванні за прэтэндэнтаў на званне лаўрэатаў конкурсу ў аматараў спорту ёсць да 31 студзеня ўключна.
Галасаванне ажыццяўляецца на афіцыйнай старонцы конкурсу ў Інтэрнэце triumph.by. Кожны, хто жадае, таксама можа прагаласаваць пры дапамозе друкаваных бюлетэняў, якія размешчаны на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі (www.tvr.by), Прэзідэнцкага спартыўнага клуба (www.sportclub.by), Міністэрства спорту і турызму (www.mst.by), Нацыянальнага алімпійскага камітэта (www.noc.by).
Пасля завяршэння галасавання балельшчыкаў будуць падведзеныя вынікі, а прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў яшчэ ў чатырох намінацыях: "За волю да перамогі", "Прарыў", "Вынік", "Самы яркі спартыўны момант".
У склад журы ўвайшлі: чэмпіён XXV Алімпіяды ў Барселоне (1992) Дзмітрый Даўгалёнак, чэмпіёнка XXIV Алімпіяды ў Сеуле (1988) Марына Лобач, чэмпіён XXX Алімпіяды ў Лондане (2012) Сяргей Мартынаў, намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дубкоўскі, памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па спорце Павел Ягораў, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч, начальнік упраўлення - саветнік НАК Беларусі Анастасія Марыніна, карэспандэнт спецыяльны аддзела каментатараў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5" Уладзімір Навіцкі, загадчык аддзела спартыўных навін Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі Мікалай Стула, галоўны рэдактар газеты "Прессбол" Сяргей Кайко, галоўны рэдактар газеты "Спортивная панорама" Віктар Рабінін, рэдактар sport.tut.by ТАА "Тут Бай Медыя" Кірыл Клімянкоў, рэдактар аддзела спорту ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" Сяргей Канашыц.
Інтрыга конкурсу вырашыцца напрыканцы лютага на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання яго лаўрэатаў, якая будзе суправаджацца гала-канцэртам з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Трансляцыю цырымоніі будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".
Нагадаем, што раней герояў спорту беларускія балельшчыкі выбіралі ў праектах "Навагодні баль 2007. Героям спорту", "Трыумф. Героям спорту 2008", "Трыумф. Героям спорту 2010", "Трыумф. Героям спорту 2012", "Трыумф. Героям спорту 2014", якія праводзіліся гэтымі ж арганізатарамі. Мінулыя конкурсы не толькі былі сапраўднай падзеяй у айчынным спорце, але і станавіліся ўнікальнымі тэлепраектамі, збіраючы без перабольшанняў вялізную аўдыторыю.