Інфармацыйнае паведамленне
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да фінальнага гала-канцэрта нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2018". 31 жніўня стане вядома імя афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на міжнародным музычным форуме, які сёлета пройдзе ў Мінску.
Да фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" засталіся 2 дні. Фіналісты конкурсу працягваюць падрыхтоўку да гала-канцэрта, які 31 жніўня пройдзе ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі.
Генеральная рэпетыцыя гала-канцэрта адбудзецца таксама ў пятніцу. Удзельнікі фіналу выйдуць на сцэну ў касцюмах ва ўмовах, максімальна набліжаных да прамога эфіру грандыёзнага шоу.
Фінальнае шоу ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by пачнецца 31 жніўня ў 22:00.
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў.
Магчымасць прыняць удзел у тэлефонным і SMS-галасаванні кожнаму абаненту сеткі стацыянарнай сувязі і ўсіх сотавых сетак Рэспублікі Беларусь забяспечыць кампанія "Белтэлекам". Тэлефонныя нумары для галасавання паведамяць тэлегледачам вядучыя канцэрта - Тэа і Вольга Рыжыкава. Дастаткова адправіць SMS за ўпадабанага канкурсанта або патэлефанаваць па нумарах, пазначаных эфірнай графікай падчас трансляцыі, і дачакацца адказу, што голас абанента прыняты. Працягласць акна тэлегаласавання складзе 10 хвілін.
Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).












