Да ўдзелу ў праслухоўванні нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" дапушчаныя 67 канкурсантаў

29.11.2016
Да ўдзелу ў праслухоўванні прэтэндэнтаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" дапушчаныя 67 канкурсантаў.

Інфармацыйнае паведамленне

Да ўдзелу ў праслухоўванні прэтэндэнтаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" дапушчаныя 67 канкурсантаў.

Столькі заявак, аформленых у адпаведнасці з патрабаваннямі, указанымі ў палажэнні аб праекце, паступіла на адрас Белтэлерадыёкампаніі па стане на 29 лістапада. Сярод удзельнікаў - як сольныя выканаўцы, так і калектывы, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін: Расіі, Украіны, Туркменістана, Латвіі, ЗША і іншых.

Заўтра ў 12:00 у Белтэлерадыёкампаніі пачнецца праслухоўванне канкурсантаў. Афіцыйны сайт медыяхолдынга www.tvr.by па традыцыі будзе весці анлайн-трансляцыю са студыі "600 метраў".

Праслухоўванне пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў любога віду або якіх-небудзь вакальных імітацый.

Імёны фіналістаў, якіх, нагадаем, у адпаведнасці з палажэннем, прафесійнае журы выбера не больш як пятнаццаць, стануць вядомыя ўвечары 30 лістапада.

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня 2017 г. у фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна).

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.