Прэс-рэліз
З 5 па 21 мая ўвага балельшчыкаў усяго свету будзе прыкавана да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Германіі і Францыі. Да шматмільённай тэлеаўдыторыі аматараў гэтага віду спорту змогуць далучыцца і слухачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Сумесна з тэлеканалам "Беларусь 1", які пакажа ўсе матчы з удзелам нашай нацыянальнай зборнай у групавым раўндзе сусветнага першынства, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё будзе трансляваць заключныя перыяды гэтых гульняў.
Расклад трансляцый:
5 мая ў 18:45 - Фінляндыя - Беларусь,
6 мая ў 18:45 - Беларусь - Чэхія,
8 мая ў 18:45 - Беларусь - Канада,
10 мая ў 18:45 - Швейцарыя - Беларусь,
12 мая ў 22:45 - Францыя - Беларусь,
13 мая ў 18:45 - Славенія - Беларусь,
16 мая ў 14:45 - Беларусь - Нарвегія.
У выпадку выхаду беларускай зборнай у раўнд плэй-оф Першы нацыянальны канал прадоўжыць трымаць хакейных балельшчыкаў у курсе выступленняў нашай нацыянальнай каманды, і вырашальныя гульні з яе ўдзелам варта чакаць у эфіры галоўнай радыёстанцыі краіны.
Нагадаем, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё можна слухаць на ультракароткіх хвалях і ў FM-дыяпазоне, а таксама ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы Інтэрнэт на сайце radio1.by і ў лічбавым стандарце DVB-T.













