Інфармацыйнае паведамленне
Чэмпіянат свету па футболе выклікае ў беларускіх балельшчыкаў высокую цікавасць і дазваляе тэлеканалам медыяхолдынга займаць адны з вядучых пазіцый у беларускім эфіры. Па выніках даследаванняў ТАА "АМГ-Кансалт"/"Рэальнае вымярэнне" высокія медыяпаказчыкі каналаў Белтэлерадыёкампаніі забяспечаны ўнікальным кантэнтам - эксклюзіўнымі прамымі трансляцыямі матчаў цяперашняга мундыялю.
Нагадаем, з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў Расіі праходзіць 21-ы чэмпіянат свету па футболе. Разам са шматмільённай сусветнай тэлеаўдыторыяй убачыць найбуйнейшую спартыўную падзею могуць і беларускія гледачы. Прамыя трансляцыі ўсіх 64 матчаў забяспечваюць каналы "Беларусь 5" і "Беларусь 2".
Паводле звестак ТАА "АМГ-Кансалт"/"Рэальнае вымярэнне", за перыяд з 14 па 24 чэрвеня на двух тэлеканалах медыяхолдынга - "Беларусь 5" і "Беларусь 2" - чэмпіянат свету паглядзелі 2 862 тыс. чалавек (40, 7 % гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 4 гадоў).
Найбольшую цікавасць у аматараў футбола выклікаў матч паміж зборнымі камандамі Расіі і Егіпта, які адбыўся 19 чэрвеня. Гэтую гульню трансліраваў у прамым эфіры тэлеканал "Беларусь 5", глядацкая аўдыторыя якога падчас гульні склала 1 067 тыс. чалавек. Рэйтынг трансляцыі склаў 7,5 %, доля - 23,9 %.
За вышэйадзначаны перыяд у топ-5 таксама ўвайшлі матчы: Расія - Саудаўская Аравія (ахоп аўдыторыі - 760 тыс.) і Партугалія - Іспанія (714 тыс.) з рэйтынгам 4,4 % і доляй 16,9 % і 14,6 % адпаведна, Іран - Іспанія (ахоп аўдыторыі - 850 тыс., рэйтынг - 4,2 %, доля - 13,7 %) і Германія - Швецыя (ахоп аўдыторыі - 642 тыс., рэйтынг - 3,9 %, доля - 15 %).
У старонак сайта Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, звязаных з тэмай чэмпіянату, за першыя 10 дзён мундыялю - 2 360 тыс. праглядаў. Актыўна беларускія балельшчыкі падтрымліваюць каманду зборнай Расіі. Пікі праглядаў прыпалі на стартавы матч дружыны Станіслава Чарчэсава са зборнай Саудаўскай Аравіі, а таксама на дзень гульні са зборнай Егіпта (158 тыс. і 254 тыс. адпаведна). Агляды вострых момантаў названых матчаў сабралі найбольшую колькасць праглядаў і на YouTube-канале "Беларусь 5" (77 і 65 тыс.).
Дарэчы, агляды матчаў і дзённікі чэмпіянату на YouTube-канале "Беларусь 5" у перыяд з 14 чэрвеня па 4 ліпеня паглядзелі 2 620 тыс. карыстальнікаў! З пачатку правядзення чэмпіянату ў канала 13 тыс. новых падпісчыкаў, а відэа атрымалі больш як 25 тыс. адзнак "падабаецца".
Высокую цікавасць у інтэрнэт-карыстальнікаў таксама выклікае інфармацыя пра каментатараў тэлеканала "Беларусь 5", якія працуюць на трансляцыях чэмпіянату.












