"Чаўночніцы" раскажуць пра жыццё ў ліхія 90-я

06.07.2018

Прэс-рэліз

9 ліпеня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе прэм'ерны паказ вострасюжэтнай меладрамы "Чаўночніцы" (Расія, 2016). Стужка раскажа пра лёс жанчын, якія ў ліхія 90-я змаглі знайсці ў сабе сілы і мужнасць справіцца з усімі выпрабаваннямі і нягодамі, што выпалі на долю іх сем’яў.

Вольга Радзівонава і Святлана Лютая - жонкі афіцэраў і лепшыя сяброўкі. Яны жывуць у невялікім ваенным гарадку, у іх выдатныя мужы і дзеці. Але прыйшлі 90-я: узлёт цэн, затрымкі зарплат, павальныя скарачэнні. Вользе тэрмінова спатрэбіліся грошы на лекі для дачкі, а Святлане прыйшлося выплачваць крэдыт, каб выратаваць маці ад страты дома. Зразумеўшы, што інакш нельга, сяброўкі вырашылі пайсці гандляваць на рынак. Але, не ведаючы ні мясцовых парадкаў, ні людзей, якія там кіруюць, неспрактыкаваныя жанчыны толькі пагоршылі сваё становішча, нажылі ворагаў і новыя непад'ёмныя даўгі.

Зоя Віктараўна, гаспадыня чаўночнага бізнесу, прапаноўвае Вользе і Свеце працаваць на яе. Усяго за некалькі паездак у Турцыю ці Польшчу чаўночніцы змагл б не толькі разлічыцца па даўгах, але і хутка зарабіць грошы, якіх не атрымлівалі яшчэ ніколі.

Разам з новымі знаёмымі: медсястрой Алісай і пляменніцай Зоі былой балерынай Элай - Вольга і Святлана пачынаюць новае жыццё, поўнае небяспек і рызыкі. Ім даводзіцца пастаянна сутыкацца з крымінальным бізнесам і плаціць вельмі дорага за любую памылку. Але здавацца яны не збіраюцца!

У галоўных ролях здымаліся Марыя Парошына, Алена Панова, Ірына Разанава, Святлана Іванова, Зарана Марчанка, Уладзімір Епіфанцаў, Юрый Цурыла, Ілья Сакалоўскі, Вадзім Калганаў, Канстанцін Юшкевіч, Макар Запарожскі, Кацярына Травава, Уладзімір Юматаў, Таццяна Агафонава, Людміла Гнілава.

Рэжысёрам тэлекарціны выступіла Юлія Краснова.

Вострасюжэтная меладрама "Чаўночніцы" будзе выходзіць на "Беларусь 1" з панядзелка па пятніцу ў 10:20 і ў 18:35.