Прэс-рэліз
27 кастрычніка пройдзе турнір "Кубак тэлеканала "Беларусь 5" па баскетболе. У мерапрыемстве, арганізаваным спартыўным каналам медыяхолдынга, Беларускай федэрацыяй баскетбола і БК "Цмокі-Мінск" да дня нараджэння "Беларусь 5", прымуць удзел вядомыя спартсмены і медыйныя персоны.
На спартыўную пляцоўку сталічнага клуба "Цмокі" выйдуць такія знакамітыя беларускія баскетбалісты. як Ягор Мешчаракоў і Аляксей Пынцікаў, вядомыя тэлевядучыя Ілья Конанаў і Віталь Карпанаў, а таксама многія зоркі шоу-бізнесу. У складзе шасці каманд яны пачнуць барацьбу за прыгажун-кубак, спецыяльна выраблены для турніру шклозаводам "Нёман".
Па выніках праведзенай жараб'ёўкі каманды-ўдзельніцы падзеленыя на дзве групы. Так, у групе А будуць змагацца: зборная тэлеканала "Беларусь 5", каманда ААТ "Белаграпрамбанк" і зборная каманда Беларускай федэрацыі баскетбола сумесна з канцэрнам "Белдзяржхарчпрам". Групу Б складуць каманда зорак айчыннага шоу-бізнесу "Сталiчныя зоркi", зборная легенд беларускага баскетбола "Логава Цмокаў", а таксама каманда ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" пад назвай "Праметэй".
"Мы невыпадкова праводзім турнір менавіта па баскетболе, бо гэта адзін з відаў спорту, які развіваецца ў нашай краіне, і ў фармаце 3х3 ён быў нядаўна прыняты ў алімпійскую сям'ю. Зараз мы плануем штогод праводзіць такія турніры па розных відах спорту", - распавёў кіраўнік тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі.
Белтэлерадыёкампанія запрашае прадстаўнікоў СМІ і ўсіх ахвотнікаў са сваімі сем'ямі наведаць "Кубак тэлеканала "Беларусь 5" па баскетболе. Гасцей мерапрыемства чакае мноства сюрпрызаў, конкурсаў, падарункаў, шмат станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў.
Хто ўзніме над галавой галоўны трафей, стане вядома 27 кастрычніка ў спартыўнай зале БК "Цмокі-Мінск" (вул. Уральская, 3а). Пачатак свята спорту - у 16:30. Уваход свабодны.












