Белтэлерадыёкампанія віншуе жанчын з вясновым святам!

03.03.2017
Радыёканалы медыяхолдынга рыхтуюць да 8 Сакавіка шмат сюрпрызаў. Увазе слухачоў будуць прапанаваныя тэматычныя выпускі папулярных праектаў, забаўныя конкурсы і віктарыны, за ўдзел у якіх можна будзе атрымаць прызы. 

Прэс-рэліз

Радыёканалы медыяхолдынга рыхтуюць да 8 Сакавіка шмат сюрпрызаў. Увазе слухачоў будуць прапанаваныя тэматычныя выпускі папулярных праектаў, забаўныя конкурсы і віктарыны, за ўдзел у якіх можна будзе атрымаць прызы. Традыцыйна радыёстанцыі дадуць магчымасць усім, хто жадае, павіншаваць сваіх любімых жанчын. Шчырыя словы ў святочны дзень прагучаць у эфіры на ўсю краіну.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

radio1.jpg

8 Сакавіка - не толькі доўгачаканае вясновае свята, але і выдатная падстава павіншаваць сваіх любімых жанчын, выказаць словы падзякі і падарыць песню. Паводле традыцыі такую магчымасць дасць сваім слухачам Першы нацыянальны.

7 і 8 сакавіка самая папулярная радыёстанцыя краіны правядзе інтэрактыўны віншавальны марафон, далучыцца да якога змогуць усе, хто жадае. Для гэтага трэба будзе адправіць SMS з віншаваннем на кароткі нумар 1062. Святочныя пасланні будуць агучаныя ў спецыяльных выпусках праграм "Вітаем, віншуем, жадаем!", "Раніца з Беларускім радыё" і "Нясумны перапынак".

Акрамя гэтага, галоўнымі гераінямі эфіру гэтымі днямі стануць выключна жанчыны: працаўніцы, творчыя асобы, шматдзетныя маці, вядомыя спартсменкі і грамадска-палітычныя дзеячы.

З іншых прыемных сюрпрызаў для слухачоў - магчымасць паўдзельнічаць у апытаннях на тэму вясновага свята і атрымаць прызы, напрыклад, арыгінальную кветкавую кампазіцыю ад вядомага беларускага фларыста. Як стаць шчаслівым уладальнікам падарункаў - слухайце ў эфіры 7 і 8 сакавіка.

Канал "Культура"

radiocultura.jpg

Святочны эфірны дзень канала 8 сакавіка пройдзе пад знакам жаночай творчасці і стане выдатным падарункам для прыхільніц і прыхільнікаў сапраўднага высокага мастацтва. У гэты дзень гераінямі многіх праграм стануць прыгожыя прадстаўніцы творчых прафесій, а распавядаць пра іх таксама будуць жанчыны-вядучыя.

Так, у 11:30 у праграме "Залатыя галасы" Зоя Пярфілава раскажа аб творчасці знакамітай опернай спявачкі Ганны Нятрэбкі, запісы найлепшых выступленняў якой прагучаць у эфіры.

У 17:00 Таццяна Песнякевіч запросіць аматараў акадэмічнай музыкі на чарговы "Майстар-клас", гераіняй якога стане беларускі кампазітар Галіна Гарэлава.

У 18:10 у перадачы Рэнаты Патокі для аматараў рэтрамелодый "Вечары на канапе" прагучаць песні, прысвечаныя вясноваму святу.

Праграма "Канцэртная зала", якая выходзіць з панядзелка па пятніцу ў 19:00, прапануе ўвазе аўдыторыі вялікі канцэрт маладой папулярнай партугальскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразау. Дарэчы, гэта выступленне было запісана радыё BBC, а дзякуючы абмену кантэнтам у рамках Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, членам якога з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія, унікальны спеў артысткі змогуць пачуць і беларускія меламаны.

Месца ля мікрафона ў святочны дзень зоймуць і прадстаўнікі моцнай паловы рэдакцыі "Культуры". У 9:05 пачнецца праграма Сяргея Макарэя "Веды", у 12:15 аўтар перадачы "Двое ў горадзе" Юрый Іваноў запросіць у эфір скульптара Канстанціна Селіханава, а Уладзімір Трапянок прапануе правесці абедзенны перапынак "У кампаніі з "Культурай".

Завершыць святочны эфір у 23:30 праграма "На аматара", у якой прагучаць запісы шатландскай паэтэсы і выканаўцы Эмі Макдональд.

Радыё "Сталіца FM"

STOLITSA-FM.jpg

Святочны эфір "Сталіцы FM" будзе напоўнены віншаваннямі, цёплымі пажаданнямі і музыкай. Адправіць словы захаплення прыгожымі дамамі можна будзе на кароткі нумар 9705.

Акрамя таго, на працягу ўсяго дня радыёслухачак будуць чакаць размовы са спецыялістамі аб сакрэтах прыгажосці, стылю, моды і многім іншым.

Не абыдзецца на "сталічных" хвалях і без займальных віктарын.

Радыё "Беларусь"

radio_bel.jpg

Спецыяльна да свята ў эфіры міжнароднага радыё прагучаць вершы класікаў беларускай літаратуры, прысвечаныя жанчынам. Адметна, што творы можна будзе пачуць на ўсіх васьмі мовах вяшчання радыёстанцыі: беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, іспанскай, французскай і кітайскай.


"Радыус FM"

radiusfm.jpg

Пачынаючы з 6 сакавіка любы слухач "Радыусу" зможа павіншаваць і перадаць словы любові і захаплення сваім прыгожым жанчынам, а вядучыя ранішняга шоу і папулярныя дыджэі радыёстанцыі, у сваю чаргу, дапамогуць падабраць патрэбныя словы. Дарэчы, самы гаварлівы слухач зможа атрымаць у падарунак цёплы плед, тэрмакубак або манапод.

Падчас іншых віктарын самыя знаходлівыя і прадпрымальныя слухачы пазмагаюцца за білеты на самыя лепшыя канцэрты сезона.

З 10:30 да 14:00 слухачы стануць сведкамі сапраўднай барацьбы за падарункі. Кожныя паўгадзіны за ўзнагароды ў эфіры будуць змагацца мужчыны.

Святочнымі днямі ў эфіры будуць гучаць хіты ў выкананні папулярных дзіў, сярод якіх Лэдзі Гага, Брытні Спірс, Сіа, Кэці Перы і многія іншыя.

Святкуем разам свята Вясны, Прыгажосці і Любві!