Прэс-рэліз
Набліжаецца самае пяшчотнае свята ў годзе - 8 Сакавіка, да якога тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі шмат сюрпрызаў і прыемных падарункаў. Спецыяльныя канцэрты і любімыя фільмы, віншаванні і тэматычныя праграмы чакаюць прыгожую палову чалавецтва ў Дзень жанчын. Акрамя таго, усе тэлевізійныя каналы медыяхолдынга ў гэты вясновы дзень выйдуць са спецыяльнымі святочнымі лагатыпамі.
Тэлеканал "Беларусь 1"
Раніца 8 сакавіка на галоўным канале краіны пачнецца з займальнай камедыі "З 8 Сакавіка, мужчыны!". У Міжнародны жаночы дзень жыццё галоўнай гераіні пераварочваецца з ног на галаву: нечакана для сябе паспяховая бландзінка Ганна Беркутава выяўляе здольнасць чуць думкі мужчын, як толькі яе наганяюць няўдачы. Як дзяўчына распарадзіцца гэткім незвычайным дарам, спяшайцеся даведацца ў 7:30.
Прэм'ера на "Беларусь 1" - 4-серыйная камедыйная меладрама "Жанчына яго мары" (Расія, 2016) - пачнецца ў 10:40. У рэдакцыі жаночага штотыднёвіка разгарэліся неабыякія пачуцці вакол тэмы нумара: "Чаго хочуць мужчыны?" У сутычцы ўдзельнічалі тры акулы - тры галоўныя аўтаркі часопіса: Ліза Пахомава ("разумніца"), Вераніка Ланская ("прыгажуня") і Оля Пышненка ("душачка"), і кожная ўпэўнівала, што толькі яе пазіцыя ў гэтым пытанні - правільная, а значыць, ёй і пісаць галоўны артыкул. Спрэчку вырашае галоўны рэдактар, даўшы дзяўчынам вельмі незвычайнае заданне…
Працягне святочны кінамарафон у 15:10 8-серыйная іранічная меладрама "Дзённік свекрыві" аб каханні, сямейных каштоўнасцях і складанасцях узаемаадносін паміж бацькамі наваспечаных жаніха і нявесты Дані і Нюсі.
У 23:10 рамантычны кінапаказ завершыць камедыя становішчаў "8 першых спатканняў" пра хлопца і дзяўчыну, якія прачынаюцца разам, дзе б яны ні заснулі...
Тэлеканал "Беларусь 2"
Святочны эфір на тэлеканале ў 7:05 адкрые фільм-фэнтэзі для ўсёй сям'і "Папялушка". Экранізацыя вядомага твора братоў Грым, знятая ў 2011 годзе ў Германіі, з'яўляецца больш сучаснай інтэрпрэтацыяй дзіцячай казкі, але і тут гледачоў чакаюць чараўніцтва, баль і хрустальны туфлік для галоўнай гераіні.
У 8:10 "Беларусь 2" прапаноўвае ўвазе тэлегледачоў святочны выпуск фэшн-шоу "Ікона стылю". У Міжнародны жаночы дзень удзельніц праекта чакаюць незвычайныя выпрабаванні.
У 11:00 эфір працягне эксцэнтрычная камедыя рэжысёра Дэніса Дугана "Прыкінься маёй жонкай" (ЗША, 2011) з Адамам Сэндлерам, Джэніфер Эністан і Ніколь Кідман у галоўных ролях. Карціна з'яўляецца рэмейкам камедыі 1969 года "Кветка кактуса", знятай Джынам Саксам паводле брадвейскай пастаноўкі Эйба Бераўза, заснаванай на тэксце французскай п'есы "Fleur de cactus".
У 13:10 на канале стартуе паказ 4-серыйнай камедыйнай меладрамы "Піцер - Масква" з Яўгенам Стычкіным у галоўнай ролі. Самалёт пілота грамадзянскіх авіяліній Дзяніса курсіруе па маршруце Масква - Санкт-Пецярбург, і наш герой пастаянна сустракае новых людзей. Але ніколі яму не даводзілася перажываць тое, што ён адчуў, убачыўшы ў Піцеры Элу. Ён мог бы стаць шчаслівым чалавекам, але ў Маскве яго чакала Вара, якой ён напярэдадні прызнаўся ў каханні… Што яму рабіць, Дзяніс не ведае. Напарніца Ганна, бачачы кіданні калегі, вырашае дапамагчы яму разабрацца ў сітуацыі.
Тэлеканал "Беларусь 3"
8 сакавіка эфір на "Беларусь 3" у 8:20 пачне музычны фільм "Не пакідай…" аб прыгодах у казачнай краіне Абідоніі. Карціна, знятая Леанідам Нячаевым у 1989 годзе, - гэта не толькі прыгожая казка, але і глыбокая, іранічная прытча аб каханні, мужнасці і праўдзе.
Паказ класікі савецкага кінематографа - фільма "Вясна на Зарэчнай вуліцы" (1956 г.) - пачнецца ў 11:00. Рамантычная гісторыя кахання маладой настаўніцы школы працоўнай моладзі і яе вучня застаецца адной з самых любімых айчынных меладрам ужо на працягу больш як паўстагоддзя. Пасля выхаду на экран за дзевяць месяцаў пракату фільм паглядзелі трыццаць мільёнаў гледачоў, а Мікалай Рыбнікаў стаў кумірам пакалення.
У 12:35 тэлегледачы ўбачаць святочны канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі "Бяседа".
Далей эфір працягне кінаэпапея "Цыган" пра лёс цыганскага дзіцяці і рускай жанчыны, якая замяніла яму родную маці.
"Гэта шчасце!" - так называецца канцэрт Аляксандра Саладухі, які паклоннікі артыста змогуць убачыць у 19:15.
У 21:00 госцяй спецыяльнага выпуску праграмы "Камертон" стане оперная спявачка, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава.
Завершыць эфір ваенная меладрама "Бітва за Севастопаль", у аснове якой - рэальная гісторыя жыцця легендарнай жанчыны-снайпера Людмілы Паўлічэнкі. Салдаты ішлі ў бой з яе імем на вуснах, а ворагі ўчынілі на яе паляванне. На полі бітвы яна бачыла смерць і пакуты, але самым сур'ёзным выпрабаваннем для яе стала каханне, якое ў яе магла забраць вайна… У ролях: Юлія Перасільд, Яўген Цыганоў, Алег Васількоў, Мікіта Тарасаў, Джаан Блэкэм, Паліна Пахомава і іншыя.
Тэлеканал "НТБ-Беларусь"
У ранішнім эфіры тэлеканал прапаноўвае ўвазе гледачоў меладраматычны серыял "Выйсці замуж за генерала". Тэлегледачы даведаюцца, на што гатовая галоўная гераіня Ірына, каб заваяваць сэрца свайго ўмілаванага.
У 17:10 у святочным эфіры тэлеканала - двухсерыйны фільм "Барс і Лялька". У маладой пісьменніцы Арыны наступіла чорная паласа. Гістарычныя раманы, якія яна піша, больш не карыстаюцца папулярнасцю. Жанчына расстаецца з грамадзянскім мужам і ў літаральным сэнсе застаецца на вуліцы без сродкаў да існавання. Яна ўгаворвае свайго выдаўца даць ёй шанц. Апошняя спроба - гэта кніга пра былога спецназаўца па мянушцы Барс. Чым гэты мужчына незвычайны і чаму менавіта пра яго ёй трэба будзе стварыць раман? Гэта і патрэбна зразумець амбіцыйнай пісьменніцы.












