Прэс-рэліз
Тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі да 23 лютага шмат прыемных сюрпрызаў. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад святочных канцэртаў, убачыць тэматычныя выпускі праграм, стаць удзельнікамі акцый, віктарын і розыгрышаў, а таксама атрымаць каштоўныя прызы.
Тэлеканал "Беларусь 1"
Галоўны канал краіны 23 лютага ў 22:10 пакажа ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца напярэдадні ў Палацы Рэспублікі.
У музычным вечары прымуць удзел Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор - заслужаны артыст Беларусі палкоўнік Уладзімір Варапаеў), мужчынскі вакальны квінтэт "Армейскі голас", Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча (мастацкі кіраўнік і галоўны хормайстар - народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Бяседа" (мастацкі кіраўнік - народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Сябры", народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка і дыджэй Анатоль, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, Руслан Аляхно, салісты балета Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі Анастасія Семіжон і Сяргей Пяткевіч, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, група "Паладыум электрык бэнд", вакальнае трыа "БАЙСІЦІ", лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Юлія Мажылоўская, балет Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзіцячая вакальная студыя пры Акадэмічным ансамблі песні і танца Узброеных Сіл Беларусі "Зорачка", фіналіст тэлевізійнага шоу "Голас. Дзеці" Яраслаў Саколікаў, выхаванцы Мінскага ваеннага сувораўскага вучылішча і іншыя.
Вядучыя святочнага канцэрта - Вера Палякова і Яўген Нікіцін.
Тэлеканал "Беларусь 2"
На канале тэматычны эфір стартуе 21 лютага: гледачы ўбачаць серыю спецыяльных выпускаў папулярнага праекта "Пін_код", прымеркаваных да мужчынскага свята.
Так, на працягу тыдня з дапамогай інтэрактыву "Пін_код" пастараецца высветліць, у чым жа сіла беларускага мужчыны. Таксама ўпершыню ў рамках праграмы пройдзе беспрэцэдэнтная акцыя, падчас якой тэлегледачы дапамогуць выбраць "Містэра "Пін_код". Якім чынам будуць вызначаць лепшага з лепшых, як можна паўплываць на ход падзей - пачуеце ў прамым эфіры на "Беларусь 2". Падрабязная інфармацыя - на афіцыйных старонках праекта ва "ВКонтакте" і "Инстаграме".
Апроч гэтага, аўтары праграмы прапануюць гледачам - прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва - даслаць 20-секундныя відэаабяцанні на пэўную тэму. Аўтар самага крэатыўнага роліка атрымае ў падарунак ізумруд вагой 1 карат. Інфармацыя пра тое, як атрымаць каштоўны прыз, будзе гучаць падчас спецыяльных эфіраў, таму тэлегледачам трэба быць вельмі ўважлівымі.
А вось сярод гасцей святочных тэматычных выпускаў будуць мужчыны, якія асвоілі жаночыя прафесіі. Напрыклад, вядомы беларускі повар-кандытар Яўген Пучкоў, які вынайшаў рэцэпт сапраўднага мужчынскага дэсерту, спецыяльна для гледачоў тэлеканала "Беларусь 2" раскрые сакрэт прыгатавання гэтай стравы. У іншы дзень студыю наведае Аляксандр Змітровіч, майстар па манікюры і педыкюры.
Нагадаем, праект "Пін_код" выходзіць з аўторка па пятніцу ў 15:20.
Тэлеканал "Беларусь 3"
Спецыяльна да свята "Беларусь 3" пакажа вядомы ваенна-прыгодніцкі серыял рэжысёра Зіновія Ройзмана "Апошні бронецягнік" (Расія - Беларусь, 2006 г.). 23 лютага гледачы ўбачаць усе шэсць серый карціны. Першая стартуе ў 09:10.
У карціне зняліся: Марына Аляксандрава, Андрэй Панін, Кацярына Рэднікава, Андрэй Сакалоў, Анатоль Кот, Іван Какорын, Алег Корчыкаў, Дзяніс Нікіфараў, Віктар Рыбчынскі, Ігар Сігаў і іншыя.
У святочны дзень "Беларусь 3" парадуе і музычнымі праектамі. У 14:50 гледачы ўбачаць канцэрт "75 гадоў Акадэмічнаму ансамблю песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" (Белтэлерадыёкампанія, 2014 г.) з удзелам Сяргея Кілеса, Уладзіміра Правалінскага, Валерыя Анісенкі, Ганны Сцепанковай, Мікіты Кушаля, Галіны Яскевіч, Дзмітрыя Валчанкова, Васіля Кавальчука і іншых салістаў калектыву. На сцэне таксама выступяць шоу-балет "Салавей", дзіцячая музычная студыя "Зорачка" і дзіцячы калектыў "Асарці".
У 19:25 "Беларусь 3" пакажа аўтарскі канцэрт кампазітара Валерыя Галаўко "Перамога" (Белтэлерадыёкампанія, 2015 г.). У творчым вечары прымуць удзел Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Віктар Бабарыкін), народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, вакальная група "Чысты голас", група Litesound, Наталля Падольская, Пётр Ялфімаў.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
Галоўнымі героямі на хвалях Першага нацыянальнага канала ў гэты дзень стануць ветэраны Вялікай Айчыннай і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, воіны-інтэрнацыяналісты, салдаты, афіцэры Беларускай арміі, а таксама курсанты Ваеннай акадэміі. Асаблівая ўвага ў эфіры будзе нададзена ваенным дынастыям.
На працягу дня ў выпусках "Навін" запланаваны прамыя ўключэнні з урачыстых мерапрыемстваў, якія пройдуць 23 лютага ва ўсіх рэгіёнах краіны.
У вячэрнім эфіры ў рамках святочнага выпуску праграмы "Вітаем, віншуем, жадаем!" слухачы змогуць павіншаваць сваіх дарагіх абаронцаў. Свае пажаданні можна дасылаць у смс на кароткі нумар 1062.
Радыус-FM
У эфіры радыёстанцыі 23 лютага пройдзе акцыя "Марш-кідок", у рамках якой слухачы змогуць прыняць удзел у розыгрышах і віктарынах і атрымаць за гэта прызы.
Госцем студыі ў гэты дзень стане Сяргей Грашчанка, які правядзе для слухачоў майстар-клас па курсе маладога байца.
І, вядома ж, у радыёслухачоў будзе магчымасць у эфіры на ўсю краіну павіншаваць мужчын са святам як пасродкам тэлефонных званкоў, так і пры дапамозе смс, якія агучаць вядучыя.













