Белтэлерадыёкампанія стала лідарам тэлеэфіру падчас трансляцыі фіналу "Еўрабачання-2017"

19.05.2017
Падчас трансляцыі фіналу Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" Белтэлерадыёкампанія стала абсалютным лідарам беларускага тэлеэфіру. Высокія медыяпаказчыкі забяспечаныя шмат у чым унікальным кантэнтам - эксклюзіўнай прамой трансляцыяй самага папулярнага музычнага конкурсу Еўропы.

Інфармацыйнае паведамленне

Паводле звестак ТАА "Алькасар Медыя Сэрвіс", заснаваных на даных аб папулярнасці тэлеканалаў ПУП "Рэальнае вымярэнне", доля тэлеглядзення фіналу грандыёзнага песеннага форуму склала 25,2%. У прамым эфіры "Беларусь 1" шоу паглядзелі 1 290 000 тэлегледачоў.

Усяго ж аўдыторыя гледачоў двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання-2017" склала 2 050 000 чалавек. Першы паўфінал паглядзелі 676 000 прыхільнікаў міжнароднага песеннага форуму, а другі кваліфікацыйны раўнд, у якім выступаў афіцыйны прадстаўнік Беларусі - група NaviBand - з песняй "Гісторыя майго жыцця", - 1 048 000 чалавек.

Даследаванне праводзілася сярод гарадскіх жыхароў ад 4 гадоў і старэй.