Прэс-рэліз
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".
У адпаведнасці з п.24 "Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", па рэкамендацыі Белтэлерадыёкампаніі група Shuma ўнесла змяненні ў тэкст заяўленай кампазіцыі "Хмаркі", а яшчэ адзін прадстаўнік фіналу - Alekseev - унёс змяненні ў мелодыю конкурснай песні "Forever".
Такім чынам, з улікам праведзенай 16 студзеня жараб'ёўкі і змяненняў у складзе канкурсантаў спіс фіналістаў выглядае наступным чынам:
1. Adagio, "Ты і я"
2. Alekseev, "Forever"
3. Shuma, "Хмаркі"
4. Napoli, "Chasing Rushes"
5. Анастасія Малашкевіч, "World on Fire"
6. Гюнеш, "I won't Cry"
7. Радыёхваля, "Subway Lines"
8. Alen Hit, "I don't Care"
9. Lexy Weaver, "Ain't You"
10. Кірыл Гуд, "Deja Vu"
Фінальнае шоу ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адбудзецца 16 лютага. Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі пройдуць 15 лютага. Генеральны прагон шоу ў рэжыме прамога эфіру адбудзецца 16 лютага непасрэдна перад фіналам.
Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.
Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.












