Прэс-рэліз
19 чэрвеня ў галоўным медыяхолдынгу краіны пройдзе жывы прагляд першых 50 кандыдатаў на ролю вядучых для тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 2", "Беларусь 3", "Беларусь 4", "Беларусь 5", "Беларусь 24" і "НТБ-Беларусь".
У адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла каля 220 заявак, і іх колькасць пастаянна павялічваецца. Арганізатары прынялі рашэнне запрасіць на прагляд першых 50 чалавек, анкеты якіх найбольш зацікавілі прафесійнае журы і аўтараў праекта.
Большасць удзельнікаў кастынгу - гэта людзі з вышэйшай адукацыяй, якія пражываюць у горадзе Мінску (радзей у рэгіёнах або абласных цэнтрах), якія ў асноўным не маюць вопыту працы на тэлебачанні.
Ацэньваць кандыдатаў будзе аўтарытэтная камісія, у склад якой уваходзяць кіраўнікі ўсіх каналаў і вядомыя тэлевядучыя: Святлана Бароўская, Саша Снегіна, Алег Ціткоў і іншыя.
У прэтэндэнтаў на ролю вядучага будзе магчымасць прадэманстраваць свае таленты, харызматычнасць, добрую дыкцыю, валоданне беларускай і рускай мовай, тэле- і фотагенічнасць, уменне імправізаваць. Па выніках праслухоўвання арганізатары плануюць зрабіць спецыяльны інтэрнэт-праект, які будзе размешчаны на сайце кампаніі.
Для ўдзелу ў кастынгу неабходна запоўніць анкету-заяўку на сайце www.tvr.by і адправіць яе на электронную пошту tvr@tvr.by альбо лістом па адрасе: 220114 г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з пазнакай "Кастынг вядучых".
Сустрэчы прэтэндэнтаў з прафесійным журы будуць праходзіць у Белтэлерадыёкампаніі па меры назапашвання анкет-заявак.












