Белтэлерадыёкампанія прадэманстравала сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2018"

04.09.2018

Прэс-рэліз

Журналісты Агенцтва тэленавін падзяліліся ўнікальнымі кадрамі праекта дызайну сцэны дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

У гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" была магчымасць першымі ўбачыць сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2018" і пазнаёміцца з творчай камандай медыяхолдынга, якая займаецца падрыхтоўкай шоу.

Дызайн сцэны міжнароднага музычнага форуму распрацоўвала мастак-пастаноўшчык генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Галіна Гоманава.

Сцэна дзіцячага Еўрабачання-2018

25 лістапада "Мінск-Арэну" ўпрыгожаць вялікая і малая сцэны, мост паміж імі і доўгія подыумы цераз танцпляцоўку ў глядзельную залу. Усё гэта будзе звязана ў адзіную "сонечную сістэму", а green room нібыта будзе лунаць у зорным небе. Купал арэны аформяць спецыяльнымі спраектаванымі шмат'яруснымі святлодыёднымі люстрамі. Стылізаваныя будуць таксама press room, індывідуальныя грымёркі і вялікі агульны хол.

Сцэна дзіцячага Еўрабачання-2018

Мантаж сцэны пачнецца за тры тыдні да дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", але плануецца, што ўжо ў пачатку лістапада на тэрыторыі спарткомплексу вырасце цэлы горад са сваёй інфраструктурай.

Сцэна дзіцячага Еўрабачання-2018

Нагадаем, арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС). 

Сцэна дзіцячага Еўрабачання-2018