Белтэлерадыёкампанія пасадзіла Аляксандра Саладуху на шпагат

01.08.2017

10 жніўня ў эфіры "Беларусь 1" гледачы ўбачаць знакаміты трук Жан-Клода Ван Дама, але толькі ў выкананні не меней яркай асобы - Аляксандра Саладухі. 

Прэс-рэліз

10 жніўня ў эфіры "Беларусь 1" гледачы ўбачаць знакаміты трук Жан-Клода Ван Дама, але толькі ў выкананні не меней яркай асобы - Аляксандра Саладухі.

Медыйныя персоны дбайна сочаць за сваім ладам жыцця. Гастрольныя туры, здымкі, канцэрты - усё гэта, безумоўна, патрабуе шмат жыццёвай энергіі. Адкуль жа можна чэрпаць дадатковыя рэсурсы? Першае, што ўзгадваецца, - правільнае харчаванне, рэжым і заняткі спортам. І сапраўды, нават нягледзячы на ўсе цяжкасці эстраднага жыцця, нашы зоркі знаходзяцца ў выдатнай форме.

Адзін з самых яскравых прыкладаў - спявак і народны ўлюбёнец Аляксандр Саладуха. Выканаўца знаходзіцца ў выдатнай фізічнай форме, што робіць яго адным з самых жаданых мужчын краіны. Ён радуе сваіх прыхільнікаў не толькі любімымі кампазіцыямі, але і незвычайнымі эксперыментамі, якія не перастаюць здзіўляць. Чаго толькі варты папулярны ролік на тэлеканале "Беларусь 1" у падтрымку "Еўрабачання-2014", дзе Аляксандр Антонавіч паўстаў перад публікай у эпатажным касцюме матылька. Спявак не баіцца эксперыментаваць, прыносіць радасць і ўсмешку сваім прыхільнікам, за што, вядома, даўно стаў самым папулярным артыстам Беларусі.

Наступная спроба Аляксандра здзівіць прыхільнікаў - знакаміты шпагат Ван Дама. Саладуха вырашыў не толькі паўтарыць гэты трук, але і ўдасканаліць яго: замест двух грузавікоў спявак расцягнецца ў шпагаце на ствалах паміж двума танкамі.

Што атрымалася ў выніку ўнікальнага эксперыменту, тэлегледачы змогуць убачыць ужо сёння, 1 жніўня, са спецыяльнага роліка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і на старонках Белтэлерадыёкампаніі ў сацыяльных сетках, а таксама 10 жніўня ў праекце Агенцтва тэленавін "Спецыяльны рэпартаж", які выйдзе ў вячэрнім эфіры.