Прэс-рэліз
З 4 па 20 мая чэмпіянат свету па хакеі з шайбай упершыню прыме Данія. Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга пакажуць беларускім балельшчыкам усе матчы першынства - 64 гульні.
Зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў групе А трэба будзе пазмагацца з нацыянальнымі камандамі Швецыі, Расіі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі. Гэтыя дружыны згуляюць у дацкім Капенгагене на "Раял Арэне". Гульні групы B пройдуць у Хернінгу на арэне "Ёске-Банк-Боксен".
Усе матчы зборнай Беларусі на стадыі групавога этапа і фінал ЧС па хакеі - 2018 будзе трансліраваць тэлеканал "Беларусь 1".
"Беларусь 5" і "Беларусь 2" пакажуць усе астатнія гульні турніру, у тым ліку чвэрць- і паўфіналы, а таксама матч за 3 месца чэмпіянату. Такім чынам, тэлеканалы медыяхолдынга ў поўным аб'ёме прапануюць цяперашняе першынство.
Апроч гэтага, падчас турніру на тэлеканале "Беларусь 5" кожны вечар у прамым эфіры можна будзе ўбачыць падрабязны агляд матчаў па выніках гульнявога дня.
Ужо 4 мая зборная Беларусі стартуе на чэмпіянаце свету ў матчы супраць пераможца папярэдняга першынства - нацыянальнай каманды Швецыі. Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа гэтую гульню ў прамым эфіры. Стартавы свісток прагучыць у 21:10.
З падрабязным раскладам трансляцый хакейных матчаў можна будзе азнаёміцца на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by
Белтэлерадыёкампанія запрашае балельшчыкаў падтрымаць нашу зборную і сачыць за падзеямі хакейнага чэмпіянату разам!












