Прэс-рэліз
З 5 па 21 мая чэмпіянат свету па хакеі з шайбай трэці раз пройдзе ў дзвюх краінах - у Францыі і Германіі. Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга прапануюць беларускім балельшчыкам усе матчы першынства - 64 гульні.
Зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў групавым раўндзе трэба будзе пазмагацца з нацыянальнымі камандамі Фінляндыі, Чэхіі, Канады, Швейцарыі, Францыі, Славеніі і Нарвегіі. Гэтая група згуляе ў Парыжы, дзе апошні раз сусветныя спаборніцтвы па хакеі з шайбай праводзіліся больш за 65 гадоў таму.
Усе матчы зборнай Беларусі на стадыі групавога раўнда і ў выпадку выхаду ў плэй-оф будзе трансліраваць тэлеканал "Беларусь 1". "Беларусь 5" і "Беларусь 2" пакажуць астатнія гульні турніру. Такім чынам, тэлеканалы медыяхолдынга ў поўным аб'ёме пакажуць цяперашняе першынство.
Апроч гэтага, на час турніру на тэлеканале "Беларусь 5" кожны вечар можна будзе ўбачыць падрабязны агляд матчаў па слядах мінулых гульняў.
Ужо 5 мая зборная Беларусі стартуе на чэмпіянаце свету ў матчы супраць фіналістаў папярэдняга першынства - нацыянальнай каманды Фінляндыі. Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа гэтую шматабяцальную гульню ў прамым эфіры. Стартавы свісток прагучыць у 17:15.
Белтэлерадыёкампанія запрашае хакейных балельшчыкаў падтрымаць нашу зборную разам!












