Прэс-рэліз
18 красавіка тэлеканал "Беларусь 2" сумесна з Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам правядзе вялікі тэлемарафон па зборы сродкаў на рэканструкцыю УАЗ "Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца". Ініцыятарам акцыі "Па закліку сэрца - усім светам" выступіў вядомы спявак, выхадзец Бабруйска, прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2008" Руслан Аляхно, які ў Год малой радзімы вырашыў дапамагчы роднаму гораду.
На "Беларусь 2" марафон стартуе ў праграме "Тэлераніца". На працягу дня ў эфіры тэлеканала будуць з'яўляцца яркія і цікавыя людзі, вядомыя артысты, спартсмены і медыйныя асобы. Тэлегледачоў таксама чакаюць прамыя ўключэнні з Бабруйска.
У 18:50 у тэматычным выпуску моладзевага інтэрактыўнага праекта "Пін_код" акцыю падтрымаюць вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, спартсмены, дзеячы культуры і навукі.
Завершыцца дзень маштабным дабрачынным канцэртам "Па закліку сэрца - усім светам" з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады. На сцэне "Бабруйск-Арэны" выступяць Дзяніс Клявер, Ядвіга Паплаўская, Радзівон Газманаў, Ірына Дарафеева, Дзіяна Гурцкая, Аляксандр Саладуха, іншыя выканаўцы і творчыя калектывы. Каналы медыяхолдынга "Беларусь 2" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24" пакажуць тэлеверсію гэтага канцэрта ў 22:05.
Падтрымаць дабрачынную акцыю можа кожны жыхар краіны. Падрабязная інфармацыя - на сайтах тэлеканала "Беларусь 2" і Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.












