Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю маршу, прысвечанага 100-годдзю міліцыі Беларусі

03.03.2017
Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю ўрачыстага маршу, прысвечанага 100-годдзю міліцыі Беларусі, які пройдзе 4 сакавіка ў Мінску.

Інфармацыйнае паведамленне

Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю ўрачыстага маршу, прысвечанага 100-годдзю міліцыі Беларусі, які пройдзе заўтра, 4 сакавіка, у Мінску.

Мерапрыемства пачнецца ў 10:00 на Кастрычніцкай плошчы ля Палаца Рэспублікі. У аглядзе возьмуць удзел больш чым 1 200 чалавек і 46 адзінак аўтамабільнай і мотатэхнікі.

У парадным страі перад мінчанамі і гасцямі сталіцы пройдуць 17 пешых парадных разлікаў, у якіх будуць прадстаўлены самыя розныя падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў: ад супрацоўнікаў ДАІ да салдат роты ганаровай варты і міліцыянераў-кінолагаў, а таксама 12 парадных разлікаў спецыяльнай тэхнікі: ад рарытэтных патрульных машын да сучасных бронетранспарцёраў і недарожнікаў "Волат".

Гледачы тэлеканалаў медыяхолдынга "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага "Беларусь 24" змогуць стаць сведкамі маштабнага і ўражальнага святочнага шэсця і ўбачыць яго ў прамым эфіры.