Прэс-рэліз
Галоўны медыяхолдынг краіны аб'яўляе адкрыты конкурс на распрацоўку сімволікі Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў лістападзе наступнага года ў Мінску.
Штогод краіна-гаспадыня выбірае спецыяльную тэму шоу, якую візуалізуюць праз лагатып і слоган. Менавіта яны задаюць агульны настрой конкурсу. Якім будзе беларускае шоу, зараз напрамую залежыць ад крэатыўных ідэй гледачоў і адданых фанатаў конкурсу. Уласныя праекты па дызайне эмблемы, а таксама яркі дэвіз конкурсу на англійскай мове можа прапанаваць кожны, хто пажадае. Галоўная ўмова - унікальнасць і арыгінальнасць.

Графічнае афармленне лагатыпа - своеасаблівы ідэнтыфікатар краіны - гаспадыні конкурсу. Прэстыжны песенны форум нязменна суправаджае агульны для ўсіх краін тэкставы лагатып, напісаны арыгінальным шрыфтам Junior Eurovision. Да яго дадаецца індывідуальны сімвал шоу арганізатара.
Свае праекты лагатыпа і слогана варта накіраваць не пазней за 15 лістапада гэтага года па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з пазнакай "Дзіцячае "Еўрабачанне-2018". Таксама свае праекты можна адпраўляць на электронную пошту Белтэлерадыёкампаніі junioreuro2018@gmail.com. Пераможца стане часткай крэатыўнай каманды па падрыхтоўцы самага папулярнага конкурсу песні. Усе падрабязнасці - на сайце tvr.by.
Нагадаем пра тое, што Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі, Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь афіцыйна апавясціў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (ЕВС). Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступіць Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў нашай краіне член ЕВС.
Давайце разам зробім дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" незабыўным!












