Інфармацыйнае паведамленне
Белтэлерадыёкампанія пачала здымкі маштабнага праекта аб Першай і Другой сусветных войнах. У аснове дакументальнага фільма - чатыры гісторыі, якія пастараецца ўзнавіць вялікая група прафесіяналаў Генеральнага прадзюсарскага цэнтра медыяхолдынга. Знойдзеныя асабістыя рэчы салдатаў, уражальныя сцэны рэканструкцый падзей, расследаванні, каментарыі экспертаў з розных краін і, вядома, тыя, каму давялося прайсці бязлітаснае выпрабаванне вайной, - хутка ў эфіры "Беларусь 1".
Вайна жорстка ўварвалася ў жыцці людзей, гісторыі лёсаў якіх у прамым сэнсе адраджаюцца з попелу… У новым праекце - дзве вайны і чатыры лёсы. Ручка, губны гармонік, нагрудны крыжык і каска - знаходкі ваенных часоў, якія паслужылі адпраўнымі пунктамі ў маршрутах, прайсціся па якіх прапаноўваюць стваральнікі праекта.
Калі гаварыць пра знойдзеныя прадметы, якія будуць прадэманстраваны ў фільме, то, напрыклад, ручка і каска, як высветлілася, належалі нямецкаму і рускаму салдатам Другой сусветнай. Такім чынам, выносячы на першы план вобраз чалавека на вайне, аўтары фільма дадуць магчымасць тэлеаўдыторыі паглядзець на эпізоды тых страшных гадоў праз прызму часу пад рознымі вугламі, пачуць розныя бакі.
Апроч таго, у фільме будуць гучаць каментарыі спецыялістаў і гісторыкаў не толькі з Беларусі, але і з Германіі.
Рэканструкцыя падзей у фільме будзе максімальна набліжана да рэальнасці. У сцэнах - прафесійныя акцёры, касцюмы цалкам адпавядаюць заяўленым перыядам, у ваенных эпізодах - сапраўдная баявая тэхніка, а для дасягнення натуральнасці дзеянняў будзе выкарыстоўвацца піратэхніка. У прыватнасці, адзін са складаных пастановачных эпізодаў, які ўбачаць гледачы, - Віленская бітва 1915 года. Гэта абарончая аперацыя 10-й і 5-й армій рускага Заходняга фронту ў раёне Вільні падчас Першай сусветнай вайны.
У фільме таксама будзе ўжывацца 3D-графіка.
Аўтар праекта - Ганна Ваганава. Суаўтар - Руслан Туркоў. Аператар - Канстанцін Карніенка. Рэжысёр - Юрый Даброў.
Дарэчы, у нашай краіне пошукам прадметаў і астанкаў ваенных часоў займаюцца вайскоўцы 52-га аддзялення спецыялізаванага пошукавага батальёна ўпраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў у Рэспубліцы Беларусь. 21 снежня ўпраўленне адзначыць знакавую дату - дзень заснавання, да якой і прымеркавана прэм'ера. Плануецца, што гледачы змогуць убачыць фільм напярэдадні прафесійнага свята структурнага падраздзялення Міністэрства абароны, ваенныя пошукавікі якога прымаюць удзел у стварэнні праекта.












