Прэс-рэліз
4 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Белая нафта". Гэтым разам гледачы даведаюцца усё пра малако - авечае, казінае, каровінае і кабылінае.
Малако бывае разнастайным не толькі па смаку і тлустасці. Вядомы факт, што нават Клеапатра прымала ванны з кабылінага малака, а сёння сталічныя спа-салоны прапаноўваюць гэтую паслугу ўсім ахвочым. У новым выпуску "Спецыяльнага рэпартажу" размова пойдзе пра розныя віды малака.
Так, карэспандэнты АТН пабывалі на ферме авечага малака пад Барысавам, казінага - у Дзяржынскім раёне, кабылінага - у Лагойскім.
"Наша здымачная група многае даведалася пра карысныя ўласцівасці малака і зараз гатовая распавесці пра гэта гледачам "Беларусь 1". Аказваецца, малако дапамагае дзецям-алергікам, а казінае і авечае - наогул практычна бясшкоднае. Мы распавядзем не пра дасягненні ферм, а пра навінкі ў малочнай сферы. За некалькі тыдняў здымак я паспытаў малака больш, чым за ўсё сваё жыццё!", - дзеліцца ўражаннямі аўтар фільма "Белая нафта", журналіст Агенцтва тэленавін Дзмітрый Цітоў.
"Спецыяльны рэпартаж" распавядзе, як выбраць малако, як правільна чытаць этыкетку прадукцыі, і якое малако з'яўляецца найболей карысным. Аўтары праекта таксама пастараюцца знайсці адказ на пытанне, ці ёсць такое малако, якое можна ўжываць усім, незалежна ад полу і ўзросту.
Фільм "Белая нафта" гледачы "Беларусь 1" убачаць у аўторак адразу пасля "Панарамы".
Нагадаем, летні сезон арыгінальнага праекта АТН "Спецыяльны рэпартаж" выходзіць у новым фармаце, з арыгінальнай графічнай упакоўкай і крэатыўнымі рэжысёрскімі хадамі.













