Беларускія школьнікі аб'явіць вынікі галасавання ад 8 краін - удзельніц дзіцячага "Еўрабачання-2018"

22.11.2018

Інфармацыйнае паведамленне

Белтэлерадыёкампанія і Еўрапейскі Вяшчальны Саюз дадуць магчымасць аб'явіць вынікі галасавання ад 8 краін - удзельніц дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" беларускім школьнікам.

25 лістапада стане вядомы пераможца дзіцячага "Еўрабачання-2018" у Мінску. Па традыцыі вынікі галасавання ад кожнай краіны аб'явяць спецыяльна запрошаныя вяшчальнікі 10-14 гадоў. Паводле правілаў конкурсу, краіна-гаспадыня гасцінна прапанавала для гэтага дзяцей з Беларусі, і амаль палова краін-удзельніц скарысталіся такой магчымасцю.

Упершыню беларускія школьнікі аб'явяць вынікі ад дзевяці краін! Гэта ўнікальны выпадак для дзіцячага "Еўрабачання" і дадатковая магчымасць паказаць усяму свету таленавітых беларускіх дзяцей. Нягледзячы на свой юны ўзрост, многія з вяшчальнікаў маюць вялікі досвед здымак у праектах Белтэлерадыёкампаніі, удзельнічалі ў нацыянальных адборах дзіцячага "Еўрабачання" і кастынгу вядучых гэтага года, займаюцца ў тэатральных студыях і кінашколах, ведаюць некалькі замежных моў і пішуць песні. У іх таксама будзе адказная роля падчас галоўнага шоу, таму хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо актыўна рыхтуюцца, рэпеціруюць і ўдасканальваюць вымаўленне на мове той краіны, ад якой трэба будзе аб'яўляць вынікі галасавання гледачоў.

Балы ад Беларусі назаве 10-гадовая гімназістка з Мінска Арына Роўба. Выбар гледачоў Партугаліі агучыць Надзея Сідарава, Нідэрландаў - Вінцэнт Мірановіч, Мальты - Мілана Бародка, Італіі - Ян Мусвідас. Перавагі аўстралійцаў аб'явяць Ксенія Галецкая і Данііл Лазука, македонцаў - Арына Пехцерава. Балы ад Францыі назаве дуэт Любавы Марчук і Данііла Ратэнкі.

Нагадаем, механізм галасавання, уведзены ЕВС у 2017 годзе, застаўся ранейшым: меркаванне нацыянальнага журы ад кожнай з краін-удзельніц плюс вынікі анлайн-галасавання гледачоў на афіцыйным сайце песеннага форуму. Галасаванне на сайце дзіцячага "Еўрабачання" www.junioreurovision.tv пачнецца ўжо заўтра - 23 лістапада. Да пачатку грандыёзнага шоу 25 лістапада ў 18:00 кожны можа выбраць ад трох да пяці ўпадабаных артыстаў, у тым ліку і прадстаўніка сваёй краіны.

Арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).

Присоединяйтесь к нам