Беларуская дэлегацыя адпраўляецца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016"

11.11.2016
13 лістапада афіцыйная беларуская дэлегацыя адправіцца ў Валету (Мальта) на Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2016".

Прэс-рэліз

13 лістапада афіцыйная беларуская дэлегацыя адправіцца ў Валету (Мальта) на Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2016".

У складзе нашай дэлегацыі творчая каманда Аляксандра Мінёнка, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, у тым ліку здымачная група Агенцтва тэленавін, а таксама педагог па вакале, стыліст, урач-фаніятр і харэограф.

Даведацца пра самыя важныя і цікавыя падзеі, што адбываюцца з нашым артыстам падчас конкурснага еўратыдня, можна будзе з сюжэтаў АТН у эфіры "Беларусь 1".

Фінал песеннага форуму адбудзецца 20 лістапада і пачнецца ў 16:00 па сярэднееўрапейскім часе, а гэта 18:00 па мінскім. Прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2016" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".

Каменціраваць конкурс будзе вядучая Агенцтва тэленавін медыяхолдынга Юлія Пярцова.

На сцэне "Міжземнаморскага Канферэнц-Цэнтра" выступяць юныя таленты з сямнаццаці краін - удзельніц ЕВС: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Ізраіля, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Македоніі, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і гаспадыні цяперашняга конкурсу - Мальты.

Нагадаем, сёлета пераможцу Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" вызначаць тры склады журы: нацыянальныя дзіцячае і дарослае журы, якія будуць галасаваць у краінах - удзельніцах конкурсу падчас генеральнай рэпетыцыі, а таксама прафесійнае журы, якое будзе галасаваць непасрэдна падчас шоу на Мальце.

Вынікі галасавання ад Беларусі аб’явіць удзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" Руслан Асланаў.

Падрыхтоўку беларускага артыста да Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыцццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.