Інфармацыйнае паведамленне
Афіцыйная беларуская дэлегацыя, у саставе якой прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, ALEKSEEV і яго творчая каманда, 28 красавіка адправіцца ў Лісабон на Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2018". Беларусь прымае ўдзел у самым папулярным песенным шоу Еўропы 15-ы раз. Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны ALEKSEEV з кампазіцыяй “Forever" выступіць пад нумарам 8 у першым паўфінале 8 мая.
Нагадаем, конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Партугаліі з 8 па 12 мая.
Сёлета ў прэс-цэнтры "Еўрабачання" чакаюць каля 2000 журналістаў з Партугаліі і іншых краін свету, для якіх з 29 красавіка па 6 мая будуць арганізаваныя прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі 43 краін-удзельніц. Панаглядаць за конкурсам у Лісабон прыбудуць каля 30 тысяч замежных турыстаў, таму прыцягнутыя да працы на песенным форуме будуць каля 700 чалавек, сярод якіх 400 валанцёраў. Трансляцыю конкурсу змогуць убачыць больш як 200 мільёнаў гледачоў з усёй Еўропы і іншых краін свету.
ALEKSEEV, як і астатнія ўдзельнікі, правядзе некалькі індывідуальных рэпетыцый у Лісабоне, першая з іх адбудзецца 29 красавіка. Другая рэпетыцыя прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні" запланаваная на 3 мая. У гэтыя ж дні адбудуцца індывідуальныя прэс-канферэнцыі нашага ўдзельніка.
6 мая ў Музеі мастацтваў, архітэктуры і тэхналогій (МААТ) у раёне Лісабона Бялем на беразе ракі Тэжу адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Еўратыдня, у якім возьме ўдзел і дэлегацыя нашай краіны. Чырвоная дарожка конкурсу сёлета будзе замененая на сінюю, каб адпавядаць яго тэме і слогану - All Aboard! ("Усе на борт!"). А ўжо 8 мая ў Партугаліі пройдзе першы паўфінал конкурсу.
ALEKSEEV з кампазіцыяй "Forever" выступіць 8 мая ў першым паўфінале пад нумарам 8.
Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.
Даведвацца аб найважнейшых і цікавых падзеях, якія адбываюцца з нашай дэлегацыяй падчас конкурсных тыдняў, можна будзе з сюжэтаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" і "Дзённікаў Еўрабачання".













