Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" збярэ рэкордную колькасць краін-удзельніц!

25.07.2018

Прэс-рэліз

Сёння Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прапанаваў Белтэлерадыёкампаніі як арганізатару Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" спіс усіх краін - удзельніц сёлетняга песеннага форуму.

Свой удзел у дзіцячым "Еўрабачанні-2018" афіцыйна пацвердзілі 19 краін: Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Беларусь, Францыя, Македонія, Грузія. Ірландыя, Ізраіль, Італія, Казахстан, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Нідэрланды, Уэльс.

Такім чынам, у Беларусі ў песенным спаборніцтве для юных артыстаў возьме ўдзел рэкордная колькасць краін за ўсю гісторыю дзіцячага "Еўрабачання", пачынаючы з 2003 года. Дарэчы, тады ў першым конкурсе ўдзельнічалі 16 краін, у 2010 годзе, калі форум прымаў Мінск, - 14, летась на грузінскай сцэне выступалі 16 юных здольнасцяў.

Паводле правілаў, у конкурсе могуць прымаць удзел толькі 18 краін. Аднак сёлета ЕВС і Белтэлерадыёкампанія зрабілі выключэнне для Ізраіля як краіны - пераможцы дарослага "Еўрабачання-2017" і афіцыйна ўключылі яго ў склад удзельнікаў дзіцячага песеннага форуму.

Нагадаем, Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).