Прэс-рэліз
Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог" у фінале Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" выступіць пад дзявятым нумарам. Пра гэта стала вядома падчас жараб'ёўкі, якая адбылася сёння ў рамках мерапрыемстваў музычнага форуму.
Па выніках жараб'ёўкі 20 лістапада на сцэну "Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра" юныя артысты выйдуць у наступным парадку: 1. Ірландыя; 2. Арменія; 3. Албанія; 4. Расія; 5. Мальта; 6. Балгарыя; 7. Македонія; 8. Польшча; 9. Беларусь; 10. Украіна; 11. Італія; 12. Сербія; 13. Ізраіль; 14. Аўстралія; 15. Нідэрланды; 16. Кіпр; 17. Грузія.
Грандыёзнае шоу чатырнаццатага песеннага конкурсу пачнецца ў 18:00 па мінскім часе. Прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2016" традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24". Каменціраваць конкурс будзе вядучая Агенцтва тэленавін медыяхолдынга Юлія Пярцова.
Вынікі галасавання ад Беларусі аб'явіць удзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" Руслан Асланаў.
Заўтра, 16 лістапада, Аляксандр Мінёнак правядзе сваю першую індывідуальную рэпетыцыю на галоўнай конкурснай арэне.
Даведвацца аб найважнейшых і цікавых падзеях, якія адбываюцца з нашым артыстам падчас конкурснага еўратыдня, можна з сюжэтаў АТН у эфіры "Беларусь 1", а таксама на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by













