"Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матч БАТЭ супраць "Црвены Зоркі"

13.09.2017
14 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе і рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, а таксама гульні першага тура групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА.

Інфармацыйнае паведамленне

14 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе і рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, а таксама гульні першага тура групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА.

У чацвер гледачы тэлеканала "Беларусь 5" у 15:40 змогуць назіраць за прынцыповым матчам паміж зборнымі Беларусі і Расіі ў рамках суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе.

У 16:55 балельшчыкам будзе прапанавана сустрэча рэгулярнага чэмпіянату КХЛ - уфімскі "Салават Юлаеў" на сваёй арэне прыме "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.

Следам за групавым раўндам Лігі чэмпіёнаў стартуе групавы этап Лігі Еўропы УЕФА. У 19:55 матч першага тура правядзе кіеўскае "Дынама" Аляксандра Хацкевіча. Гледачы "Беларусь 5" убачаць, як каманда пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста пазмагаецца з футбольным клубам "Скендэрбеу" з Албаніі.

Галоўнай спартыўнай падзеяй дня стане гульня адзінага беларускага прадстаўніка ў еўракубках. У 22:00 барысаўскі БАТЭ згуляе ў Бялградзе супраць "Црвены Зоркі".

Спартыўны тэлеканал запрашае балельшчыкаў падтрымаць беларускія каманды!