"Беларусь 5" прапануе прыхільнікам хакея дзве прамыя трансляцыі

05.09.2017
Нягледзячы на паўзу для мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе, тэлеканал "Беларусь 5" прапануе прыхільнікам хакея адразу дзве прамыя трансляцыі.

Інфармацыйнае паведамленне

Нягледзячы на паўзу для мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе, тэлеканал "Беларусь 5" прапануе прыхільнікам хакея адразу дзве прамыя трансляцыі.

5 верасня ў 16:50 гледачы ўбачаць сустрэчу магнітагорскага "Металурга" і каманды "Адмірал". Дарэчы, клуб з Уладзівастока ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі.

У аўторак у 20:20 у прамым эфіры на "Беларусь 5" - не меней цікавы паядынак. Омскі "Авангард", якім кіруе яшчэ адзін айчынны спецыяліст Андрэй Скабелка, згуляе ў гасцях са "Слованам" (Браціслава).

Спартыўны тэлеканал запрашае балельшчыкаў сачыць за матчамі хакейных дружын КХЛ пад кіраўніцтвам беларускіх трэнераў!