"Беларусь 5" пакажа цэнтральную гульню тура чэмпіянату Беларусі па хакеі

12.10.2017
12 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" пакажа цэнтральную гульню тура чэмпіянату Беларусі па хакеі, а таксама прамую трансляцыю другога матча міні-футбольнага клуба "Сталіца" на групавым этапе Кубка УЕФА.

Інфармацыйнае паведамленне

12 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" пакажа цэнтральную гульню тура чэмпіянату Беларусі па хакеі, а таксама прамую трансляцыю другога матча міні-футбольнага клуба "Сталіца" на групавым этапе Кубка УЕФА.

У чацвер спартыўны канал медыяхолдынга прапануе гледачам у прамым эфіры сачыць за сустрэчай лідараў айчыннага хакейнага першынства. Каманда Міхаіла Захарава "Юнацтва-Мінск" прыме салігорскі "Шахцёр" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Цыплакова. Пачатак трансляцыі ў 18:10.

Вялікі міні-футбол у Мінску працягнецца другімі гульнямі групавога раўнда Кубка УЕФА. МФК "Сталіца" гэтым разам сустрэнецца з італьянскай "Пескарай". Прамую трансляцыю матча з удзелам каманды Уладзіміра Левуса "Беларусь 5" пакажа ў 20:25.

Спартыўны тэлеканал запрашае балельшчыкаў падтрымаць любімыя клубы!