Інфармацыйнае паведамленне
20 жніўня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа стартавы матч на турніры ВТА з удзелам Арыны Сабаленкі.
У панядзелак вечарам спартыўны канал медыяхолдынга прапануе ўвазе гледачоў паядынак паміж беларускай Арынай Сабаленкай і аўстралійкай Самантай Стосур. Трансляцыя гульні запланаваная на 21:00.
Нагадаем, мінулы старт у Цынцынаці стаў адным з самых паспяховых для Сабаленкі. Упершыню ў кар'еры яна выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" і забяспечыла сабе месца ў топ-25 найлепшых тэнісістак планеты ў абноўленым рэйтынгу ВТА.
Таксама сёння ў Нью-Хэйвене Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з прадстаўніцай Францыі Крысцінай Младзенавіч.












