Прэс-рэліз
29 чэрвеня спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа абодва хатнія матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА з удзелам беларускіх каманд - мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра".
У чацвер у 18:20 на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя са стадыёна "Трактар", дзе мінскае "Дынама" прыме каманду з Фарэрскіх астравоў "Рунавік".
Адразу пасля заканчэння паўфінальнага матча Кубка канфедэрацый, які таксама транслюе "Беларусь 5", у 23:00 будзе паказаная гульня з удзелам салігорскага "Шахцёра" і літоўскай каманды "Судува".
У інтарэсах беларускіх балельшчыкаў, а таксама з-за адсутнасці асвятлення на стадыёне "Трактар", спецыялістамі тэлеканала "Беларусь 5" было прапанавана мінскаму "Дынама" пачаць матч у 18:30, а салігорскаму "Шахцёру" - у 20:30. Салігорцы адмовіліся ісці на прапанаваныя ўмовы і заявілі час пачатку свайго матча на 19:00. Такім чынам, гульню з Салігорска тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў запісе.
Зараз вядуцца перамовы адносна паказу двух гасцявых матчаў мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" ў рамках першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА.
Прамая трансляцыя хатніх паядынкаў 29 чэрвеня будзе даступная на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.












