"Беларусь 5" пакажа старт барысаўскага БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

10.07.2017
12 ліпеня спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа ў прамым эфіры першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА, у якім стартуе пераможца беларускага першынства - футбольны клуб БАТЭ (Барысаў). Прэс-реліз

12 ліпеня спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа ў прамым эфіры першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА, у якім стартуе пераможца беларускага першынства - футбольны клуб БАТЭ (Барысаў).

У сераду ў 20:25 на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя са стадыёна "Барысаў-Арэна", дзе БАТЭ прыме каманду з Арменіі "Алашкерт".

Белтэлерадыёкампанія дасягнула дамоўленасці з ФК БАТЭ аб паказе хатняга матча, і зараз вядзе перамовы адносна трансляцыі гасцявой гульні ў адказ у Арменіі.

Сёлета беларускі чэмпіён паспрабуе шосты раз за сваю гісторыю выйсці ў групавы раўнд галоўнага еўрапейскага турніру. Нагадаем, у мінулым сезоне БАТЭ саступіў сапернікам на стадыі 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

Тэлеканал "Беларусь 5" запрашае футбольных балельшчыкаў падтрымаць беларускую каманду разам!