"Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА

27.07.2017

Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнутая дамоўленасць пра паказ у прамым эфіры абодвух матчаў 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж мінскім "Дынама" і кіпрскім АЕК. 

Інфармацыйнае паведамленне

Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнутая дамоўленасць пра паказ у прамым эфіры абодвух матчаў 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж мінскім "Дынама" і кіпрскім АЕК.

"Гульню з Ларнакі гледачы ўбачаць 27 ліпеня ў 19:55 у прамым эфіры "Беларусь 5", хатні матч мінскіх дынамаўцаў спартыўны канал медыяхолдынга пакажа 3 жніўня ў 17:55. Жадаем нашым клубам годна выступіць на міжнароднай арэне і прывезці ў Беларусь еўрапейскую футбольную восень", - гаворыць кіраўнік спартыўнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі Павел Булацкі.

Нагадаем, што ў еўракубках засталося толькі два прадстаўнікі нашай краіны - барысаўскі БАТЭ і мінскае "Дынама".