Прэс-рэліз
31 кастрычніка ў эфіры спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга адбудзецца прэм'ера дакументальнага праекта памяці Анатоля Капскага. У карціне тэлегледачы ўбачаць знакамітага беларускага футбольнага менеджара энтузіястам, летуценнікам і шчырым вернікам.
За 12 гадоў вядомы бізнесмен, генеральны дырэктар прадпрыемства БАТЭ і старшыня праўлення аднайменнага футбольнага клуба Анатоль Капскі правёў барысаўскую каманду ад нуля да галоўнага еўрапейскага клубнага першынства - Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Праект "Капскі. Жыццё за мару" - гэта гісторыя пра тое, як просты вясковы хлопец стаў самым паспяховым футбольным кіраванцам Беларусі.
Жорсткі і патрабавальны, але надзейны, справядлівы і клапатлівы, Анатоль Анатолевіч усе сілы аддаваў працы і сваёй камандзе. За яго асабіста і за БАТЭ маліліся вернікі царквы, якую ён аднаўляў разам з футбалістамі.
Сваімі ўспамінамі з тэлегледачамі падзеляцца сябры і калегі, сярод якіх вядомыя персоны ў свеце футбола: Аляксандр Глеб, Юрый Пунтус, Віктар Ганчарэнка і ўсе трэнеры, якія калі-небудзь працавалі з Капскім.
Непадробленыя эмоцыі, рэдкія запісы хронікі і шчырыя ўспаміны - у праекце "Капскі. Жыццё за мару" на "Беларусь 5" 31 кастрычніка ў 22:35.













