Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе абодвух матчаў 3 кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж барысаўскім БАТЭ і пражскай "Славіяй" у прамым эфіры.
Інфармацыйнае паведамленне
Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе абодвух матчаў 3 кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж барысаўскім БАТЭ і пражскай "Славіяй" у прамым эфіры.
25 ліпеня футбалісты БАТЭ сустрэнуцца з найлепшай камандай Чэхіі "Славіяй". Гульню з Прагі "Беларусь 5" пакажа 25 ліпеня ў прамой трансляцыі. Пачатак паядынку - 19:55.
Матч у адказ з Барысава беларускія балельшчыкі змогуць убачыць у прамым эфіры спартыўнага канала медыяхолдынга 2 жніўня ў 19:55.













