Інфармацыйнае паведамленне
У Мінску стартуе XІІІ Міжнародны Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тэлеканал "Беларусь 5" традыцыйна пакажа фінальны матч і ўсе гульні зборнай Беларусі, якія адбудуцца на "Чыжоўка-Арэне".
З 4 па 7 студзеня спартыўны канал "Беларусь 5" будзе трансліраваць матчы Каляднага турніру аматараў хакея з шайбай. Балельшчыкі і спецыялісты назвалі турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод аматараў. Каманда Кіраўніка дзяржавы ўжо 9 разоў станавілася пераможцам першынства і з'яўляецца адным з фаварытаў у 2017. Для яе гэтая перамога можа стаць юбілейнай, але для пачатку беларусам неабходна абгуляць зборныя Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Балкан і Швейцарыі.
За прыз Прэзідэнта Беларусі сёлета пазмагаюцца не толькі вядомыя ў мінулым хакеісты сусветнага ўзроўню, але і каманды аматараў з экзатычных краін для гэтага віду спорту. У дзень адкрыцця турніру, 4 студзеня, у 20:05 на "Беларусь 5" пачнецца матч беларускай каманды і зборнай ААЭ, а 5 студзеня ў 21:50 - супрацьстаянне са зборнай Балкан.
6 студзеня ў 21:00 спартыўны канал медыяхолдынга пакажа прынцыповае саперніцтва беларусаў з камандай Швейцарыі. Каманда Кіраўніка дзяржавы паспрабуе адолець заўсёды няўступлівых швейцарцаў і выйсці ў фінал калядных спаборніцтваў.
Прамая трансляцыя фіналу і цырымоніі закрыцця Міжнароднага Каляднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачнецца 7 студзеня ў 17:55 на тэлеканале "Беларусь 5".
Спартыўны канал запрашае ўсіх балельшчыкаў, у каго няма магчымасці пабываць на "Чыжоўка-Арэне", падтрымаць удзельнікаў спаборніцтваў ля тэлеэкранаў.












