Інфармацыйнае паведамленне
26 верасня "Беларусь 5" пакажа матч з удзелам жаночай зборнай Беларусі па валейболе на стадыі плэй-оф чэмпіянату Еўропы. Гледачы спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга і тэлеканала "Беларусь 2" таксама змогуць сачыць за матчамі другога тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Жаночая зборная Беларусі па валейболе на кантынентальным першынстве ў групе В заняла другое месца, атрымаўшы перамогу над камандамі Харватыі і Грузіі, але ва ўпартай барацьбе беларускі саступілі італьянкам. У аўторак наша каманда правядзе матч накаўт-раўнда супраць зборнай Чэхіі. Прамая трансляцыя паядынку на тэлеканале "Беларусь 5" у 17:00.
Таксама ў гэты дзень "Беларусь 5" прапануе анлайн гульнявога дня другога тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Гледачы спартыўнага канала змогуць убачыць усе галы і самыя цікавыя моманты ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 21:45.
Паралельна на "Беларусь 2" пачнецца прамая трансляцыя з "Адкрыцця Арэны", дзе чэмпіён Расіі - маскоўскі "Спартак" - прыме англійскі "Ліверпуль".
Тэлеканалы медыяхолдынга запрашаюць балельшчыкаў сачыць за галоўнымі падзеямі гульнявога дня!












