"Беларусь 5" пакажа матч у адказ салігорскага "Шахцёра" ў Лізе Еўропы

04.07.2017
6 ліпеня спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа выязны матч у адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА паміж салігорскім "Шахцёрам" і літоўскай "Судувай".

Прэс-рэліз

6 ліпеня спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа выязны матч у адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА паміж салігорскім "Шахцёрам" і літоўскай "Судувай".

Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнутая дамоўленасць аб паказе выязнога матча салігорскага "Шахцёра" супраць літоўскай "Судувы". Гульня ў літоўскім горадзе Марыямпаль пачнецца ў 18:00 па беларускім часе і будзе паказаная ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5". Адзначым, што першы матч у Салігорску скончыўся безгалявой нічыёй.

Матч з удзелам мінскага "Дынама" - яшчэ аднаго беларускага прадстаўніка ў Лізе Еўропы - у тэлеэфіры паказаны не будзе. Тэлебачанне Фарэрскіх астравоў не плануе ажыццяўляць відэаздымку і арганізоўваць трансляцыю матча ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА "Рунавік" (Фарэрскія астравы) - "Дынама-Мінск" (Беларусь). Нагадаем, што ў першай сустрэчы мінчане былі мацнейшыя 2:1.

Зараз "Беларусь 5" вядзе перамовы наконт паказу хатняга і гасцявога матчаў другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА з удзелам ФК БАТЭ (Барысаў).