Инфармацыйнае паведамленне
22 жніўня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матч другога круга турніру ВТА з удзелам Арыны Сабаленкі ў Нью-Хейвене.
Сёння вечарам спартыўны канал медыяхолдынга прапануе ўвазе гледачоў паядынак паміж беларускай Арынай Сабаленкай і прадстаўніцай Аўстраліі Дар'яй Гаўрылавай. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 20:45 па мінскім часе.
Нагадаем, у стартавым раўндзе беларуская тэнісістка ў двух сэтах не пакінула шанцаў яшчэ адной аўстралійцы - Саманце Стосур.













