"Беларусь 5" пакажа Кубак свету па біятлоне сезона 2016/2017

23.11.2016
27 лістапада ў горадзе Эстэрсундзе (Швецыя) стартуе Кубак свету па біятлоне 2016/2017, сачыць за падзеямі якога змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 5". Увазе тэлеаўдыторыі будуць прапанаваныя прамыя трансляцыі ўсіх гонак спартыўнага форуму.

Прэс-рэліз

Кубак свету па біятлоне сезона 2016/2017 будзе складацца з дзевяці этапаў, якія завершацца ў сакавіку 2017 года, а таксама сусветнага першынства. "Беларусь 5" дасць магчымасць гледачам хварэць за сваіх фаварытаў і быць у курсе ўсіх навін - тэлеканал плануе асвятляць спаборніцтвы ў поўным аб'ёме.

Першую частку Кубка свету прыме шведскі Эстэрсунд. У стартавы дзень, 27 лістапада, у эфіры "Беларусь 5" будуць паказаныя прамыя трансляцыі дзвюх гонак. Праграму спартыўнага форуму традыцыйна адкрые змяшаная эстафета 2 па 6 км (жанчыны) і 2 па 7,5 км (мужчыны). У эфіры трансляцыя стартуе ў 17:20.

Далей, у 20:00, спартыўныя балельшчыкі змогуць назіраць супермікст.

Дарэчы, усе гонкі Кубка свету па біятлоне гледачы змогуць убачыць і ў паўторы - у вячэрнім эфіры "Беларусь 5", а таксама на наступны дзень.

З падрабязным раскладам трансляцый можна будзе азнаёміцца ў праграме перадач на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.

Сочыце за падзеямі ў свеце спорту разам з "Беларусь 5"!