"Беларусь 5" пакажа галоўныя спартыўныя падзеі гульнявога дня

02.03.2018
"Беларусь 5" пакажа галоўныя спартыўныя падзеі гульнявога дня

Інфармацыйнае паведамленне

3 сакавіка тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа спрынтарскія гонкі чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў, а таксама матчы еўрапейскіх гандбольных чэмпіянатаў з удзелам беларускіх клубаў.

Сёлета сусветнае першынство сярод маладых біятланістаў праходзіць у эстонскім горадзе Отэпя. Спартыўны тэлеканал медыяхолдынга прапануе гледачам прамую трансляцыю гэтых спаборніцтваў. Юніёркі выйдуць на лыжную трасу ў 12:00, а юніёры ў 15:00 па беларускім часе.

Таксама ў гэты дзень адразу два беларускія гандбольныя клубы згуляюць у еўракубках. Так, БГК імя А. П. Мяшкова будзе завяршаць групавы этап Лігі чэмпіёнаў гасцявым паядынкам супраць польскага "Вівэ". Тэлеканал "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю гульні ў 17:55, а ў 19:25, будзе паказаны матч Кубка ЕГФ. Мінскі СКА ў рамках чацвёртага тура групавога этапа гэтага турніру прыме дацкі "Бьерынгбра".