Інфармацыйнае паведамленне
30 сакавіка тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа два матчы 1-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
У пятніцу стартуе доўгачаканае беларускае першынство па гульне нумар адзін. Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамыя трансляцыі матчаў.
У Мінску пачатковец Вышэйшай лігі сталічны "Прамень" прымае ФК "Мінск". Пачатак прамой трансляцыі - у 17:25.
У гэты ж дзень у Гродне "Нёман" згуляе з "Віцебскам". Сустрэча ў эфіры спартыўнага канала медыяхолдынга пачнецца ў 19:25.












