"Беларусь 5" пакажа чарговы матч мінскага "Дынама" у КХЛ

05.09.2017
6 верасня ў прамым эфіры тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч чарговага тура рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам мінскага "Дынама". 

Інфармацыйнае паведамленне

6 верасня ў прамым эфіры тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч чарговага тура рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам мінскага "Дынама". А таксама гульню Брэсцкага гандбольнага клуба імя А. П. Мяшкова ў SEHA-Газпрам лізе і стартавы матч чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Пасля шасці паражэнняў запар каманда Гордзі Дуаера паспрабуе набраць 3 ачкі ў Сочы. Пачатак прамой трансляцыі супрацьстаяння "Дынама-Мінск" з мясцовым хакейным клубам у 19:20.

Следам "Беларусь 5" прапануе гледачам матч гандбольнай SEHA-Газпрам лігі паміж славенскім "Цэле" і БГК імя А. П. Мяшкова.

У сераду стартуе чэмпіянат Беларусі па хакеі. Спартыўны тэлеканал прапануе гледачам вельмі цікавую гульню салігорскага "Шахцёра" і "Дынама" з Маладзечна ў 23:25