"Беларусь 5. Інтэрнэт" набірае абароты

09.10.2018

Прэс-рэліз

За першы тыдзень спартыўны інтэрнэт-канал Белтэлерадыёкампаніі паглядзелі больш за 120 000 унікальных карыстальнікаў.

Найбольшым попытам у інтэрнэт-гледачоў карысталіся прамыя трансляцыі гучнага бою Хабіба Нурмагамедава і Конара Макгрэгара, цэнтральнага матча Англійскай прэм'ер-лігі паміж "Ліверпулем" і "Манчэстэр Сіці", а таксама гульняў Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

"120 000 чалавек. Гэтыя лічбы не могуць не радаваць і толькі пацвярджаюць, што мы развіваемся ў правільным напрамку. Неўзабаве плануецца павелічэнне колькасці не толькі арыгінальных прамых трансляцый, але і новых праектаў", - расказаў дырэктар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі.

Нагадаем, што з 1 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5. Інтэрнэт" пачаў працаваць у тэставым рэжыме. Першы ў Беларусі спартыўны інтэрнэт-канал можна знайсці на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта медыяхолдынга www.tvr.by.